Мінскі гурт Re1ikt дасць вялікі сольны канцэрт у клубе Re:Public
(вул. Прытыцкага, 62) 15 лістапада. Выступ пачнецца ў 19:00.
Re1ikt рыхтуюць вялікую праграму з старых і новых песен, музычныя
прэм’еры, падарункі. Уваход на канцэрт – вольны! Мерапрыемства
пройдзе ў межах праекта «СТАрт» кампаніі СТА Логистик. Яго мэтай
з’яўляецца падтрымка і дапамога ў прасоўванні маладых беларускіх
рок-гуртоў.
http://www.youtube.com/watch?v=w8bYLNP-3eQ
Re1ikt у сваёй музыцы спалучаюць такія накірункі, як progressive
rock, post rock, art rock и alternative rock. Гурт мае ўнікальнае
гучанне, пры гэтым падчас запісу і выступаў выкарыстоўваецца толькі
стандартны склад «жывых» інструментаў (2 гітары, бас, барабаны) і
вакал.
За час існавання каманда паспела паўдзельнічаць у фестывалях у
Польшы, Літве, Украіне і Беларусі. Сярод іх Halfway Festival,
Jesien Bardow, Tautu Muge, а таксама «Камяніца», «Дах», Heavy Mass
Medium і інш.
На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы. «Рэкі прабілі лёд» («Вігма»,
2011) і «Клиника» (Go Records, 2009) былі афіцыйна выдадзены на
лэйблах.
Таксама Re1ikt знялі 4 відэакліпы, выпусцілі 2 live-DVD
(«Акустическая Терапия», «Крыгаход»), акустычныя складанкі
(«Vytoki», «Home Songs»).
Вялікі сольны канцэрт гурта Re1ikt
15 лістапада, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62)
Пачатак: 19:00
Уваход вольны!
http://re1ikt.com/
Комментарии