Верасень у лістападзе

Другие события на этой неделе Добавить

Описание события

“Штомесяц 13-га па-беларуску” і прома-група ВЮ прадстаўляюць

 Верасень у лістападзе

13 лістапада 2012 (аўторак)
Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1)
19.00

 Сольны канцэрт гурта «Верасень» (інтэлектуальны рок)

 Спецыяльныя госці: Дзяніс Балахонаў
 Алег Змушка

Праект “Штомесяц 13-га па-беларуску” (пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!” і прома-групы ВЮ) распачаты ў мінулым годзе. Серыя канцэртаў знаёміць публіку з нацыянальнай гітарнай музыкай. 13 лістапада Вольга АКУЛІЧ і гурт “ВЕРАСЕНЬ” выступяць з сольным канцэртам.
Упершыню за апошнія два гады прагучыць акустычная праграма -- песні з альбома “Трохкутнік” -- з удзелам Алега Змушкі. Акрамя таго, калектыў прадставіць вялікую праграму ў электрычнасці (у тым ліку трэкі з кружэлкі “Другі”), а таксама некаторыя новыя кампазіцыі.
Спецыяльныя госці: Алег Змушка (гітара) і Дзяніс Балахонаў (гітара, губны гармонік).

 Замова квіткоў: +375 (29) 640-09-38 (velcom) +375 (25) 622-95-03 (life:) +375 (33) 360-60-29 (МТС)

Кошт 30 тыс. папярэдне, 35 тыс. у дзень канцэрта.

Першыя 10 пакупнікоў квіткоў атрымаюць у падарунак CD-дыск з альбомам “Трохкутнік”. 

Комментарии

Чтобы отправить комментарий войдите под своим аккаунтом или создайте новый