Ляпис Трубецкой Информационная страница

#1
Рок группы 7713.3
Ляпис Трубецкой Ляпис Трубецкой
Артист в каталоге: Звезды

Ляпис Трубецкой - Цмок ды Арол/ Lyapis Trubetskoy - The Dragon and the Eagle

Автор:
Ляпис Трубецкой
Поделиться:

Зноў святкаваў Івана Купала
Каля беларускага вакзалу.
Вялікая Грузінская, Бутырскі вал --
Папараці кветку ўначы шукаў

Дзе мая мама, дзе мая Зеля?
Быў Мазэль, а стаў Ямелем.
Блукаю па свеце, як сабака блахасты,
А ў Менску чакае хворы тата.

Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi -- Цмок ды Арол!
Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi -- Цмок ды Арол!

Раззлаваў хам шклоўскага пана,
Нарадзіўся беларусам -- стаў цыганам.
Каціся па свеце на бусліку-ровары,
Вясёлая батлейка, кажы містэрыю.

Дзе мой Паўлiк? Дзе мая Вольга?
Гуляй, музыка, вандроўную польку!
Стаптаў боцiкi, знасiў адзёжу,
Вяртайся на Радзiму, злодзей Сярожа!

Чтобы отправить комментарий войдите под своим аккаунтом или создайте новый