Re1ikt

Другие события на этой неделе Добавить

Описание события

Мінскі гурт Re1ikt дасць вялікі сольны канцэрт у клубе Re:Public (вул. Прытыцкага, 62) 15 лістапада. Выступ пачнецца ў 19:00.

Re1ikt рыхтуюць вялікую праграму з старых і новых песен, музычныя прэм’еры, падарункі. Уваход на канцэрт – вольны! Мерапрыемства пройдзе ў межах праекта «СТАрт» кампаніі СТА Логистик. Яго мэтай з’яўляецца падтрымка і дапамога ў прасоўванні маладых беларускіх рок-гуртоў.

http://www.youtube.com/watch?v=w8bYLNP-3eQ


Re1ikt у сваёй музыцы спалучаюць такія накірункі, як progressive rock, post rock, art rock и alternative rock. Гурт мае ўнікальнае гучанне, пры гэтым падчас запісу і выступаў выкарыстоўваецца толькі стандартны склад «жывых» інструментаў (2 гітары, бас, барабаны) і вакал.

За час існавання каманда паспела паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне і Беларусі. Сярод іх Halfway Festival,  Jesien Bardow, Tautu Muge, а таксама «Камяніца», «Дах», Heavy Mass Medium і інш.

На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы. «Рэкі прабілі лёд» («Вігма», 2011) і «Клиника» (Go Records, 2009) былі афіцыйна выдадзены на лэйблах.

Таксама Re1ikt знялі 4 відэакліпы, выпусцілі 2 live-DVD («Акустическая Терапия», «Крыгаход»), акустычныя складанкі («Vytoki», «Home Songs»).

Вялікі сольны канцэрт гурта Re1ikt
15 лістапада, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62)
Пачатак: 19:00
Уваход вольны!
http://re1ikt.com/

Комментарии

Чтобы отправить комментарий войдите под своим аккаунтом или создайте новый